Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў актыву і дэпутатам Слаўгарадскага раёна новага старшыню райвыканкама Андрэя Кажамякіна.
Дэпутаты райсавета на пазачарговай сесіі зацвердзілі яго на пасадзе.
Андрэй Віктаравіч нарадзіўся 19 студзеня 1975 года ў г. Мазыр Гомельскай вобласці. Паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці «Аграномія».
У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса «Камманіфест» Магілёўскага раёна. Пасля працаваў аграномам-насенняводам калгаса «Ленінскі шлях» Касцюковіцкага раёна, галоўным аграномам.
Працоўны шлях працягнуў у якасці старшага агранома калгаса імя Заслонава Магілёўскага раёна.
У 2001 годзе прыняты на працу галоўным аграномам-насенняводам аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, праз 20 гадоў узначаліў яго.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі