Устойлівае функцыянаванне прадпрыемстваў у значнай меры вызначаецца іх апорай на перадавыя навукова-тэхнічныя рашэнні і выкарыстанне інавацыйных распрацовак.
З мэтай павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння арганізацый Магілёўскай вобласці з установамі навукова-даследчага сектара 14 кастрычніка будуць праведзены кангрэсныя мерапрыемствы біржы дзелавых кантактаў «Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў».
Арганізатар–Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі».
Мерапрыемствы, якія пройдуць з 11.00 да 14.00 у рэжыме анлайн-відэаканферэнцыі, будуць нацэлены на асвятленне навацый у галіне матэрыялаў для будаўніцтва і будаўнічых тэхналогій, прапанаваных для выкарыстання арганізацыямі Магілёўскай вобласці.
Удзел бясплатны. Зацікаўленым спецыялістам спатрэбіцца толькі ўключыць камп’ютар і са свайго працоўнага месца па прадстаўленым арганізатарамі паролі падключыцца да інтэрнэт-сеткі, у якой будуць транслявацца мерапрыемствы.
Ажыццявіць рэгістрацыю спецыялістаў для ўдзелу ў мерапрыемствах і атрымаць дадатковую інфармацыю пра іх можна па любым з наступных рэквізітаў:
+375 232 506 713 – факс (Старавойтаў Аляксандр Сямёнавіч)
+375 232 506 719 – тэл. / факс (Парамонава Таццяна Валер’еўна)
Адрас электроннай пошты: mail@cntdi.gomel.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00