RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Артысты Магілёўскага раёна падзякавалі медыкам

Артысты Магілёўскага раёна падзякавалі медыкам. Творчыя калектывы выступілі на адкрытым паветры перад будынкамі магілёўскай паліклінікі № 11 і сельскіх амбулаторый у Дашкаўцы, Сухарах, Нядашаве, Княжыцах. Віншавальная акцыя ў падтрымку ўрачоў, медыцынскіх сясцёр прайшла напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Пра гэта расказала намесніца дырэктара аб’яднанай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна Наталля Гоманава.

Самадзейныя артысты спявалі, танцавалі, ігралі на інструментах, гаварылі цёплыя словы падзякі медработнікам за іх нялёгкую працу. Як адзначыла Наталля Гоманава, часам не хапае слоў, каб выказаць удзячнасць і павагу да гэтых людзей: «Часам мова музыкі можа сказаць больш. Мы пачалі свой марафон па бальніцах з 9 раніцы. Артысты прыязджаюць у бальніцу, у прызначаны час разгортваюць канцэртную пляцоўку. Медыцынскі персанал адкрывае вокны. Гэта значыць, пацыенты і медыкі маюць зносіны з творчымі калектывамі праз акно, не заходзячы на бальнічную тэрыторыю».

Нагадаем: віншаванні і словы падзякі медыкам увесь тыдзень гучаць і ў эфіры «Радыё Магілёў». Сёлета прафесійнае свята медыкі адзначаць 21 чэрвеня.

«Радыё Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая