RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асноўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі на сустрэчы ў Магілёўскім аблвыканкаме Анатоль Ісачанка і Барыс Грызлоў

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў наведаў з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць. Сёння ў аблвыканкаме адбылася сустрэча старшыні Магаблвыканкама Анатоля Ісачанкі з кіраўніком расійскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што многія гады нашы краіны звязваюць не проста сяброўскія, а брацкія адносіны. І апошнія падзеі вакол гэта яшчэ раз паказваюць:

«Мы, сапраўды, тыя народы, якія гатовыя аказваць адзін аднаму дапамогу і падтрымку. Санкцыйны ціск яшчэ больш з’яднаў нас і паказаў, што мы павінны жыць і развівацца разам».

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама пазначыў асноўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, у іх ліку – праекты па імпартазамяшчэнні, устанаўленне адзінай цэнавай палітыкі на сыравінныя тавары, правядзенне сумеснай маладзёжнай палітыкі і патрыятычнага выхавання, развіццё ўзаемнага турызму.

«Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй ўсё больш ўмацоўваецца. Па першым квартале ўжо павялічаны тавараабарот па розных напрамках – прыкладна на 40%. Нягледзячы на санкцыйны ціск, нашы прадпрыемствы актыўна развіваюцца. З’яўляюцца сумесныя праекты, праграмы, расце тавараабарот, – адзначыў Анатоль Ісачанка. – З суб’ектамі Расійскай Федэрацыі ў нас падпісана 26 пагадненняў паміж абласцямі, а калі ўлічваць раёны і гарады, гэта лічба складае каля 80. Тавараабарот склаўся на ўзроўні ₽177 млрд.

Зараз адбываецца структурнае змяненне сусветных палітычных, эканамічных і гандлёвых працэсаў, што падштурхоўвае нашы дружалюбныя краіны да яшчэ большых магчымасцяў для ўзаемнага супрацоўніцтва, фарміравання адзіных падыходаў функцыянавання агульнага рынку.

Абмежаванні на знешніх рынках – час вялікіх магчымасцяў для ўзаемнага імпартазамяшчэння і ўзмацнення кааперацыйных сувязяў прадпрымальніцкага сектара і буйных дзяржаўных холдынгаў нашых краін. Безумоўна, сустрэчы, падобныя сённяшняй, дапамагаюць знайсці дадатковыя пункты судакранання, даюць новы імпульс».

Пасол Расіі Барыс Грызлоў падзякаваў магілёўцам за гасціннасць і падзяліўся ўражаннямі ад наведаных прадпрыемстваў, адзначыў стабільны рост валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці, падкрэсліўшы, што ва ўмовах пандэміі і санкцыйнага ціску гэта няпростая задача. Як і тое, што ў рэгіёне ўдалося захаваць прамысловасць, працоўныя месцы – гэта вельмі высокі паказчык.

Таксама пасол закрануў тэму працягу развіцця будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, завастрыўшы ўвагу на тым, што гэты працэс зараз ідзе эфектыўна і магутна, а яго ўдзельнікі пільна і ўважліва адносяцца да абмеркавання выканання кожнай з праграм.

«Хацелася б адзначыць і наша міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Вочны форум рэгіёнаў, які ў чэрвені гэтага года пройдзе ў Гродне, дазволіць падрыхтаваць да гэтай падзеі вялікую колькасць пагадненняў і кантрактаў. Летась форум праходзіў у рэжыме відэаканферэнцсувязі, але нават у гэтых умовах паміж краінамі было падпісана кантрактаў на суму больш за $800 млн і заключана 30 новых міжрэгіянальных пагадненняў. Думаю, у гэтым годзе гэтыя лічбы будуць істотна вышэйшымі. Вялікая цікавасць у нас адносна далейшай працы па імпартазамяшчэнні. Падтрымліваем мы і пытанне ўзаемадзеяння моладзі, развіцця сферы адукацыі. На 2022‑2023 гады ў расійскіх ВНУ, да прыкладу, запланавана 1100 бюджэтных месцаў для беларускіх студэнтаў.

Супрацоўніцтву паміж Расіяй і Беларуссю, безумоўна, зададзена высокая планка. Многае, што вырабляецца ў Беларусі, становіцца ўсё больш запатрабаваным у Расіі. Калі гаварыць пра Магілёўскую вобласць, то да лідараў па забеспячэнні сучаснымі ліфтамі, напрыклад, адносіцца «Магілёўліфтмаш», запатрабаваныя ў расіян і беларускія прадукты харчавання», – падзяліўся меркаваннем Барыс Грызлоў. востребованы у россиян и белорусские продукты питания», – поделился мнением Борис Грызлов.

Акрамя таго, падчас сустрэчы пасол пракаментаваў сітуацыю на Украіне і санкцыйную палітыку Захаду, адзначыўшы, што Расія праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю на Украіне ў першую чаргу для прадухілення генацыду ў Данбасе, па-другое, па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны ў цэлым.

«Мы разумеем, што вялася падрыхтоўка знішчэння Расіі калектыўным Захадам. Гэта не ўкраінскі крызіс – гэта крызіс двух менталітэтаў: нашага і заходняга, – падкрэсліў ён. – Мы бачым, што краіны НАТА на чале з ЗША напампоўваюць Украіну магутнай зброяй, выкарыстоўваюць сродкі касмічнай разведкі. Ідзе супрацьстаянне двух светаў. І ў гэтым супрацьстаянні мы пераможам.

Санкцыйны ціск на Расію і Беларусь узмацняецца, але цесныя адносіны і кансалідацыя магчымасцяў нашых краін стануць эфектыўным адказам на абмежавальныя меры. Мы разумеем, што крызіс у Еўропе непазбежны і ён ужо пачаўся. Другі-трэці квартал проста даб’е Еўропу, калі яна будзе паводзіць сябе гэтак жа. Сваімі санкцыямі еўрапейскія краіны фактычна руйнуюць уласную эканоміку.

У складанай міжнароднай абстаноўцы і ў сувязі з неймаверным санкцыйным ціскам на Расію і Беларусь мы павінны яшчэ цясней згуртавацца. У тым ліку і ў галіне эканомікі, прамысловасці».

У межах двухдзённага візіту Барыс Грызлоў наведаў участак № 4 СЭЗ «Магілёў», ЗТАА «Омск Карбон Магілёў», ААТ «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”». Адбылося таксама наведванне Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, прадпрыемстваў ААТ «Магатэкс» і ААТ «Магілёўліфтмаш».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая