Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Андрэй Шулейка.
Астанкі салдат Чырвонай арміі былі знойдзены падчас пошукавых работ у чэрвені гэтага года. Гэтыя працы праводзіў гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру» сумесна з 52-м пошукавым батальёнам.
«Салдат знайшлі ў акопах – гэта былі баявыя пахаванні 1941 года. Яны абаранялі Магілёў падчас наступлення нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У зоне адказнасці 388 стралковага палка, які і апісаў Канстанцін Сіманаў у сваім рамане «Жывыя і мёртвыя». Усяго было паднята 14 чалавек, знайшлі і медальёны, але яны не захаваліся, і мы не змаглі ўстанавіць іх імёны», – адзначыў пошукавік клуба «Віккру» Сяргей Бяспанскі.
Перапахавалі байцоў на грамадзянскіх могілках. «Капліца на Буйніцкім полі ўжо запоўненая, таму было прынята рашэнне пахаваць астанкі ў брацкай магіле на грамадзянскіх могілках. Брацкая магіла тут з’явілася больш за 20 гадоў таму, – адзначыў Андрэй Шулейка. – Гэтыя салдаты разам ваявалі, абаранялі наш горад. І перапахавалі іх таксама разам».
Гэта завяршальнае перапахаванне сёлета. «Гэты сезон быў паспяховым для «Віккру» – было паднята 109 астанкаў чырвонаармейцаў. Каля дзясятка імёнаў было ўстаноўлена. У наступным годзе мы працягнем пошукавыя работы ў раёне Буйніч», – падкрэсліў Сяргей Бяспанскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве