Аўтапарк арганізацый спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці папоўніўся сёння 30 аўтамагазінамі «Купава». Ключы і сертыфікаты ўручылі сёння прадстаўнікам райспажыўкааперацыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч.
«Сістэма спажыўкаперацыі - найважнейшы складнік галіны нашай краіны. Адна з яе галоўных задач - забеспячэнне сельскага насельніцтва прадуктамі харчавання, прамысловымі таварамі, усім неабходным, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка. - У сельскай мясцовасці ў нас у рэгіёне дзейнічаюць 730 стацыянарных магазінаў сістэмы спажыўкааперацыі і 78 аўтамагазінаў. Яны ўсе закліканы забяспечваць насельніцтва каля паўтары тысячы населеных пунктаў. І наша самая галоўная задача, каб да чалавека, незалежна ад таго, дзе ён пражывае - у аграгарадку або невялікім населеным пункце - была дастаўлена ўся неабходная прадукцыя. Тая, у якой ён мае патрэбу і тая, што ён заказвае.
Разумеючы важнасць гэтай задачы, кіраўніком дзяржавы ў гэтым годзе прыняты Указ нумар 309 «Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі», дзякуючы якому мы ў гэтым годзе па Магілёўскай вобласці закупілі 30 аўтамагазінаў, якія будуць абслугоўваць наша сельскае насельніцтва. У наступным годзе мы таксама працягнем закуп аўтамагазінаў і яшчэ адзін год будзем працаваць у адпаведнасці з гэтым указам. Сёння перасоўная крама адпавядае ўсім неабходным патрабаванням. Ёсць халадзільнік, выкладка і гэтак далей. Таму, я думаю, мы поўнасцю задаволім попыт нашага насельніцтва. Акрамя таго, і па іншых напрамках будзе аказана значная падтрымка - гэта і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў выглядзе рамонту існуючых стацыянарных магазінаў, і частковае субсідзіраванне дастаўкі тавараў. Гэта значыць прынятыя ўсе рашэнні для таго, каб наша насельніцтва цалкам было задаволена па тых запытах, якія ў іх ёсць».
У завяршэнне свайго выступлення кіраўнік рэгіёну павіншаваў прадстаўнікоў галіны з надыходзячымі святамі і пажадаў міру, дабра, утульнасці і шчасця.
Падкрэсліла святочную абстаноўку і Інэса Караткевіч: «Атрымаўся такі добры падарунак пад такую прыгожую ёлку, – адзначыла яна. - Дзяржава разумее тыя задачы, якія стаяць сёння перад сістэмай спажывецкай кааперацыі. Што гэта не толькі гаспадарчы суб'ект, а суб'ект, які насамрэч сёння ажыццяўляе сацыяльныя функцыі, клапоцячыся аб людзях. І, як сказаў Анатоль Міхайлавіч, кіраўнік дзяржавы ставіць перад намі, перад сістэмай у цэлым, задачы па паляпшэнні якасці абслугоўвання, падпісаўшы такі ўказ. Вядома, хочацца сказаць словы падзякі не толькі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, урада, але мясцовым органам, таму што гэтая падтрымка падзелена ў роўнай ступені як з рэспублікі, так і з абласцей. Мы сёння бачым вось гэтыя прыгажуны-аўтамабілі. Новая камплектацыя аўтамабіля МАЗ «Купава» ў поўнай меры адпавядае ўсім тэхнічным, тэхналагічным і санітарным нормам. І дазваляе даязджаць да крайняга пункта забеспячэння па графіку з поўным асартыментам, без заезду на дасарціроўку таварам.
Сёння кааператары разумеюць патрабаванні, задачы і мэты, якія перад імі стаяць і вельмі ўдзячныя за тую падтрымку, якая аказваецца з боку дзяржавы. З такой дзяржаўнай падтрымкай у нас адназначна ўсё будзе добра».
Пацвярджаюць яе словы і шчаслівыя ўладальнікі новага транспарта. Так, начальнік участка тэхнічнага развіцця і транспарту Шклоўскага райспажыўтаварыства Аляксей Шкурок падзяліўся, што такому падарунку ў іх арганізацыі вельмі рады: «Абслугоўванне насельніцтва – прыярытэтны кірунак ва ўсёй краіне. І паступленне ў аўтапарк новых аўтамабіляў, якія дастаўляюць прадукты харчавання ў вёскі, дзе няма стацыянарных магазінаў, з'яўляецца для нас знакавай падзеяй. Тым больш, што дадзеныя аўтамабілі не толькі практычныя, зручныя, але і эканамічныя, што станоўча адаб'ецца на фінансавым становішчы арганізацый. У сярэднім аўтамабіль праходзіць штодня больш за сто кіламетраў, абслугоўваючы ад дзесяці вёсак. Цяпер мы атрымалі дзве новенькія «Купавы», што дапаможа істотна палепшыць сітуацыю па абслугоўванні насельніцтва. З улікам тэхнікі, якая паступіла, транспартны парк зараз складзе 22 адзінкі. Новыя аўто камфортныя для вадзіцеля, упэўнены, што задаволены застануцца і пакупнікі. Безумоўна, удзячныя за такі падарунак».
«Вядома, такая падтрымка, якую нам аказалі ў выглядзе прадастаўлення аўтамагазінаў, гэта вельмі вялікая дапамога. Жыхары, сапраўды, чакаюць гэтыя аўтамагазіны. Гэта якасць абслугоўвання нашага насельніцтва У нас ёсць розныя маршруты, самы вялікі - каля 250-300 км. Паступленне новай тэхнікі дасць магчымасць на трэць абнавіць аўтапарк. Усяго ў нас на абслугоўванні замацаваных тэрыторый - 24 машыны. Новая тэхніка забяспечвае прадстаўленасць тавараў на вышэйшым узроўні. Гэта істотны падарунак для нас, перакананая, што і пакупнікі ацэняць усе перавагі новых аўтамагазінаў.».
Пацвярджае зручнасць працы на такой тэхніцы і вопытны работнік гандлю, прадавец Магілёўскага райспажыўтаварыства Ганна Каралецкая: «У дзень наведваем 11-14 вёсак, гэта каля 70-170 км. Людзі чакаюць, заўжды добра сустракаюць. За шмат гадоў працы яны ўжо становяцца ўсе родныя, свае. Таму прыходзяць не толькі, каб зрабіць пакупкі, але і падзяліцца навінамі. Асабліва ў зімовы час, калі ім не хапае зносін».
«Аўтакрамы не прыносяць высокага прыбытку. Аднак, у першую чаргу, гэта сацыяльная місія - даехаць да кожнага жыхара самага аддаленага населенага пункта. І на гэтым акцэнтуе ўвагу кіраўнік дзяржавы, ставячы перад нашай галіной задачы, - падкрэсліў старшыня Касцюковіцкага райспажыўтаварыства Ігар Сарока. - Нашым райспажыўтаварыствам абслугоўваецца 108 населеных пунктаў. Новая тэхніка дае магчымасць забяспечыць дастаўку насельніцтву шырокага асартыменту прадукцыі, акрамя таго, дзейнічае і кніга папярэдніх заказаў. Людзі карыстаюцца гэтай магчымасьцю. І папаўненне аўтапарка двума новымі машынамі дапаможа нам у выкананні гэтых важных задач».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15