Бабруйчан запрашаюць паўдзельнічаць у творчым конкурсе і зрабіць сваімі рукамі навагоднія шары. Арганізатарам спаборніцтва выступае аддзел мастацкай творчасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: ёлачныя шары і шары для афармлення навагодняга інтэр’еру.
Творчыя працы, якія прымаюцца з 1 па 15 снежня ў кабінеце 129 Палаца мастацтваў, могуць быць выкананы ў розных тэхніках і з любой сыравіны, за выключэннем ядомай. Дапускаюцца спалучэнні розных матэрыялаў (гліна, тэкстыль, лаза, ільновалакно, папера, саломка і інш.). Памеры шароў не абмежаваныя.
Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя, незалежна ад узросту. Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы.
Да 29 снежня ў палацы будзе арганізавана выстава прадастаўленых работ, якую змогуць наведаць усе жадаючыя. Па яе заканчэнні ўдзельнікі конкурсу змогуць забраць шары дадому.
Даведкі па нумары тэлефона: (80225) 71 81 14.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»