«Бабруйскаграмаш» паставіць 24 адзінкі тэхнікі на Мадагаскар, паведамілі на прадпрыемстве.
Кіраўніцтва холдынгу «Бабруйскаграмаш» на чале з генеральным дырэктарам Віктарам Філатавым наведала Рэспубліку Мадагаскар. Падчас візіту адбылася сустрэча з кіраўніком кампаніі Bemaco, якім з'яўляецца Рыяна Салафо Лала.
Адным з важных вынікаў сустрэчы стала падпісанне чарговага кантракта на пастаўку 24 адзінак тэхнікі «Бабруйскаграмаша» (плугоў навясных, барон дыскавых, сеялак пнеўматычных універсальных) на Мадагаскар. Адгрузка прадукцыі ў рамках гэтага кантракта запланавана ў бягучым квартале.
Таксама пры непасрэдным удзеле кіраўніка Bemaco прайшлі сустрэчы прадстаўнікоў «Бабруйскаграмаша» з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак гэтай краіны.
Па выніках перагавораў ужо ў бліжэйшай перспектыве плануецца пашырыць наменклатуру беларускай тэхнікі, якая пастаўляецца ў Рэспубліку Мадагаскар, у тым ліку і новых узораў плугоў, сеялак, прычэпаў і барон.
Кампаніі Bemaco быў уручаны сертыфікат на падаўжэнне статусу афіцыйнага дылера «Бабруйскаграмаша» на 2023 год.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш2» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынгу пастаўляецца больш як у 50 краін свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў