Мемарандум аб супрацоўніцтве на 2023 год заключылі «Бабруйскаграмаш» і кампанія «AFTRADE DMCC» (афіцыйны дылер холдынгу) у рамках беларуска-зімбабвійскага бізнес-форуму, які праходзіў у сталіцы Зімбабвэ Харарэ.
«Мемарандум прадугледжвае працяг прасоўвання прычапной і навясной тэхнікі, а таксама запчастак вытворчасці холдынгу на зімбабвійскім рынку», - паведамілі на прадпрыемстве.
У 2022 годзе «Бабруйскаграмаш» ужо ажыццявіў пастаўку ў Зімбабвэ цяжкіх дыскавых барон ПМД-4.
«Бабруйскаграмаш» і кампанія «AFTRADE DMCC» намецілі таксама напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку і далейшы маніторынг рынку Зімбабвэ па запатрабаванасці сельгастэхнікі і яе патэнцыйных аб'ёмах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15