Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» забяспечылі сабе ўдзел у раўндзе плэй-ін Маладзёжнай хакейнай лігі.
У перадапошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату МХЛ юныя дынамаўцы прымалі на «Бабруйск-Арэне» маскоўскае «Дынама». «Бабры» ударна пачалі сустрэчу, адкрыўшы лік ужо на другой хвіліне намаганнямі Цімафея Каўгарэні. Аднак далей гульню пад кантроль узялі госці: яшчэ да заканчэння дэбютнай трэці масквічы выйшлі наперад - 2:1, а на старце наступнага перыяду павялічылі адрыў да дзвух галоў. Тым не менш, наша каманда здолела адыграцца яшчэ да сыходу на другі перапынак: шайбы ў свой актыў запісалі Вадзім Мароз і Канстанцін Валочка. У заключнай 20-хвілінцы каманды абмяняліся ўзяццямі варот, у складзе гаспадароў вызначыўся Мацвей Шыдлоўскі. Сустрэча перайшла ў авертайм, за 13 секунд да канца якога перамогу «Дынама-Шынніку» з лікам 5:4 прынёс Сцяпан Звягін.
Такім чынам, за матч да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату падапечныя Андрэя Міхалёва забяспечылі сабе выхад у раунд плей-ін Маладзёжнай хакейнай лігі. Беларускі клуб заняў трэцяе месца ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, за права згуляць у плэй-оф МХЛ бабруйчане паспрачаюцца з шостай камандай «Залатога» дывізіёна, якая стане вядома пазней. Да пачатку серыі плэй-ін «Дынама-Шынніку» трэба будзе правесці заключны матч «рэгуляркі», у суботу наш калектыў дома згуляе супраць «Чырвонай Арміі», сустрэча стартуе ў 13.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 10:06
06.10.2025 - 09:25
Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні