Цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна і Слаўгарада вяртаюцца да аказання планавай дапамогі з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
«Пасля ўсіх неабходных працэдур па дэзынфекцыі да звычайнага рэжыму працы вяртаюцца раённыя бальніцы ў Краснаполлі, Дрыбіне і Слаўгарадзе. Пацыенты з каранавірусам з гэтых устаноў аховы здароўя будуць праходзіць лячэнне ў міжраённых цэнтрах, – адзначыў Аляксандр Старавойтаў. – Акрамя гэтага, больш за 120 ложкаў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы вярнуліся да планавай працы. Гэта аддзяленні хірургічнага, гематалагічнага, рэўматалагічнага і афтальмалагічнага профіляў».
У найбліжэйшы час да профільнай працы вернецца і артапедычнае аддзяленне Магілёўскай бальніцы № 1. «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі падчас чацвёртай хвалі каранавіруснай інфекцыі працягвала сваю працу ў штатным рэжыме. Там вылучаліся койкі пад працу з тымі пацыентамі, у каго падчас даследаванняў быў знойдзены COVID-19», – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя.
Па словах Аляксандра Старавойтава, праца па вывядзенні ложкавага фонду ўстаноў аховы здароўя рэгіёна ў штатны рэжым працы будзе працягвацца. «Гэтаму спадарожнічае зніжэнне ўзроўню захворвання каронавірусам ў рэгіёне», – падкрэсліў ён.
Так, у Слаўгарадскай ЦРБ для пацыентаў з COVID-19 было выдзелена 60 ложкаў і 9 рэанімацыйных. «Цяпер ужо такіх ложкаў няма, усе тры аддзяленні вярнуліся да звычайнай працы. Паліклініка ўжо каля двух тыдняў працуе ў штатным рэжыме, для пацыентаў з віруснымі інфекцыямі выдзелены адзін кабінет, – растлумачыла галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава. – Мы бачым, як зніжаецца колькасць хворых. І дзякуючы гэтаму мы змаглі цалкам вярнуцца да планавай працы».
Усяго ў Магілёўскай вобласці функцыянуюць 62 бальніцы. Колькасць ложкаў у рэгіёне складае амаль 11 тыс, з іх для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй і пнеўманіямі было выдзелена амаль 3 тыс. ложкаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 13:01
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя