Каманда Магілёўскай вобласці прабілася ў паўфінал юнацкага барцоўскага турніру «Ліга адважных».
У чвэрцьфінале магіляўчане адолелі прадстаўнікоў Гомельскай вобласці. Гэтае супрацьстаянне атрымалася самым напружаным за ўвесь час: па выніках 30 паядынкаў лік быў роўным - 15:15. Толькі па дадатковых паказчыках суддзі вызначылі пераможцу - ім стала зборная Магілёўскай вобласці, якая ў паўфінале сустрэнецца з дэбютантамі турніру барацьбітамі Калінінградскай вобласці. У чвэрцьфінале расіяне перамаглі каманду Віцебскай вобласці з лікам 17.13.
Яшчэ ў адным чвэрцьфінальным матчы спартсмены Мінскай вобласці атрымалі ўпэўненую перамогу над равеснікамі з Брэсцкай вобласці з вынікам 22:8.
Сёлетні сезон унікальнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі барацьбы «Ліга адважных» - чацвёрты па ліку. У турніры выступаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 15 гадоў, якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой. У склад усіх каманд уваходзяць па дзесяць юных прадстаўнікоў кожнага віду барацьбы - грэка-рымскай, вольнай і жаночай (па адным у кожнай вагавой катэгорыі).
У папярэдніх сезонах пераможцамі двойчы станавіліся юныя барцы з Масквы, адзін тытул у каманды Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.11.2025 - 09:44
12.11.2025 - 09:59
10.11.2025 - 10:38
Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі