Беларусь з 1 верасня 2025 года на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў. Аб гэтым паведамляецца са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр. Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца МАРГ па ўзгадненню з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будзе прымацца ўпаўнаважанымі органамі, зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі.
Пастанова прынята ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15