Чырвоная Шапачка, Калабок, Ліса, Воўк і яшчэ шмат іншых казачных персанажаў сталі галоўнымі героямі пастаноўкі, якую падрыхтавалі дзеці Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната Бабруйскага раёна. У межах акцыі «Нашы дзеці» павіншаваць выхаванцаў прыехалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч. Госці прывезлі рабятам шмат падарункаў.
У Каменскай школе-інтэрнаце 98 дзяцей. І практычна трэць была задзейнічана ў навагодняй казцы. Педагогі дапамаглі падрыхтаваць дзецям яркія касцюмы, само прадстаўленне. Яно атрымалася яркім, а яшчэ вельмі добрым, адзначыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі:
– Дзеці паказалі сапраўдную добрую казку. Вы далі нам, дарослым, магчымасць адцягнуцца ад руцінных спраў. Хацеў бы павіншаваць вас з надыходзячымі святамі, падзякаваць калектыву педагогаў. Жадаю вам дабра, міру, дабрабыту, поспехаў, а дзеткам у гэтай вялікай сям’і знайсці паразуменне адзін з адным!
Сяргей Савіцкі ўручыў ад Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і прадпрыемстваў Магілёва грашовы сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару.
Старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч добра памятае мінулы год, калі ўпершыню прыехаў у гэту школу:
– Дагэтуль памятаю тую займальную казку. А гэта атрымалася яшчэ больш таленавіта і цікава. Сёння да вас прыехала шмат дарослых, каб яшчэ раз сказаць вам дзякуй. Бо ты ў нас, у нашай краіне. Мы хочам пажадаць вам усяго найлепшага! Хочацца, каб вашы лёсы склаліся ў нашай краіне, каб вы заўсёды памяталі пра яе, выхоўваліся патрыётамі. Здароўя, шчасця, дабрабыту, добрага настрою! Мы таксама прыехалі з салодкімі падарункамі для дзяцей, а школе ўручаем грашовы сертыфікат на паляпшэнне яе матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Гэты год для выхаванцаў Каменскай школы-інтэрната склаўся паспяхова, упэўнены яе дырэктар Сяргей Быкаў:
– Нашы хлопцы сталі пераможцамі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод» у дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спевах, харэаграфіі. Гэты год атрымаўся! Каб не зніжаць планку, будзем старацца разам, застанемся крэатыўнымі і творчымі. У надыходзячым годзе хачу пажадаць усім моцнай сям’і. Каб бацькі ганарыліся вашымі дасягненнямі, творчымі поспехамі!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17