Лінейкі грузавых і індустрыяльных шын бабруйскай «Белшыны» папоўніліся на адзінку кожная, паведамілі на заводзе.
Як было падкрэслена, ААТ «Белшына» пастаянна працуе над укараненнем у вытворчасць новых лінеек і тыпаразмераў шын, паколькі для кожнага прадпрыемства, якое развіваецца, важна пашыраць асартымент выпускаемай прадукцыі, тым самым павялічваючы аб'ём продажаў. Так, таварны партфель прадпрыемства папоўніўся грузавы суцэльнаметалакорднай шынай BEL-538 і індустрыяльнай шынай BEL-305.
Новая грузавая шына прызначаная для эксплуатацыі на прычапных восях грузавых аўтамабіляў. На прадпрыемстве ўдакладнілі, што новы малюнак пратэктара дарожнага тыпу забяспечвае раўнамерны знос і падвышаную эксплуатацыйную ходнасць шыны.
Што да індустрыяльнай навінкі, гэтыя шыны будуць эксплуатавацца на пагрузчыках, бульдозерах і грэйдэрах пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ад мінус 55 да плюс 55 градусаў. Малюнак пратэктара шыны забяспечвае высокую супраціўляльнасць парэзам ва ўмовах працы на жвіровых дарогах і камяністым пакрыцці. Больш за тое, малюнак і склад гумавай сумесі пратэктара арыентаваны на працу шыны ў цяжкіх умовах: кар'ерах, рудніках, горных распрацоўках і шахтах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00