Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала АНТ расказала, як адрозніць перапісчыкаў ад махляроў, ці трэба змяншаць тэрмін паміж правядзеннем перапісу і калі стане вядома, колькі ў Беларусі пражывае чалавек.
«Мы пачынаем работу з моманту паступлення інфармацыі. Сёння перапіс у разгары, працуюць перапісчыкі. Магчымы памылкі. Таму кожная краіна для апрацоўкі даных бярэ сабе пэўны час, каб гэты масіў адпавядаў патрабаванням міжнародных стандартаў. З 1 па 6 лістапада мы яшчэ раз прыйдзем у сем'і і зададзім дзесяць пытанняў 10 працэнтам адрасатаў. Гэта будзе праверка якасці перапісу», - сказала Іна Мядзведзева.
Апрацаваную інфармацыю потым прадаставяць як дзяржорганам, так і грамадскім арганізацыям, грамадзянам. На сайце Белстата будзе асобны раздзел, дзе любы жадаючы зможа паглядзець рэзультаты.
Адказваючы на пытанне, ці гатова Беларусь праводзіць перапіс часцей, чым раз у 10 гадоў (як у некаторых краінах), Іна Мядзведзева сказала, што гэта вельмі дарагое мерапрыемства. Паводле яе слоў, рашэнні наконт больш кароткага перыяду правядзення перапісу прымаюцца зыходзячы з пытанняў міграцыйнага характару. Напрыклад, яны актуальныя ў ЕС. Так, у Францыі перапіс праводзіцца па зменным графіку. «У нас сітуацыя больш стабільная. Насельніцтва ездзіць і працуе за мяжой, але тым не менш мы можам гаварыць аб тым, што 10 гадоў дастатковы перыяд, каб абнавіць даныя», - дадала кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Абавязкова ў перапісчыка павінна быць пасведчанне (яно дзеючае пры наяўнасці пашпарта), сумка з лагатыпам і святловяртальнымі элементамі, планшэт. Калі ёсць сумненні, грамадзяне могуць пазваніць па адзіным нумары кол-цэнтра. Ім падкажуць, хто працуе на гэтым участку. У большасці выпадкаў жыхары добра прымаюць перапісчыкаў.
Іна Мядзведзева падкрэсліла, што перапіс важны не толькі дзяржорганам. «Ён прадастаўляе інфармацыю, якая патрэбна не толькі дзяржаве, каб выбудаваць дэмаграфічныя прагнозы, разлічыць бюджэт, але і кожнаму чалавеку. Перапіс падкажа ў кожным канкрэтным рэгіёне, дзе трэба палепшыць асяроддзе пражывання», - дадала яна.
Гаворачы аб інтэрнэт-перапісе, Іна Мядзведзева адзначыла, што Нацыянальны статыстычны камітэт задаволены гэтым этапам. Колькасць перапісчыкаў (усяго іх працуе 12,5 тыс.) вызначалася зыходзячы з 20 працэнтаў насельніцтва, якое выбера анлайн-фармат. «Інтэрнэт-перапіс выклікаў вельмі вялікую цікавасць», - падкрэсліла яна.
Усяго ў перапісе, паводле даных на 9.00 21 кастрычніка, праз інтэрнэт і на стацыянарных участках прынялі ўдзел звыш 4,9 млн чалавек. З 21 кастрычніка рабочу пачалі перапісчыкі.
Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць па 30 кастрычніка. Сабраная ў час трэцяга перапісу насельніцтва Беларусі інфармацыя - своеасаблівы зрэз і фактычная дэмаграфічная карціна краіны. Яна можа паслужыць для карэкціроўкі дарожных карт маштабных дзяржпраграм, сацыяльных і інфраструктурных праектаў як у цэлым па краіне, так і ў асобных рэгіёнах, асобна ўзятых населеных пунктах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў