Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.
«Вялікая размова з Прэзідэнтам» пройдзе ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер – палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі.
Падобны адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс. Тады сустрэча працягвалася больш за 7 гадзін, і ў тым ліку прагучалі адказы па тэматыцы многіх пытанняў, дасланых нашымі чытачамі.
БелТА зноў прапануе задаць пытанне Прэзідэнту. Раскажыце пра хвалюючыя для вас тэмы, а самыя цікавыя і важныя з дасланых пытанняў агенцтва пастараецца агучыць на маючай адбыцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Накіраваць сваё пытанне можна кругласутачна на электронную пошту vopros@belta.by27-28 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход
13.08.2025 - 11:34
13.08.2025 - 09:17
Фінішная прамая: школы Магілёўскай вобласці завяршаюць падрыхтоўку да новага навучальнага года
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці