RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бізнес-дэлегацыя Прыдняпроўскага краю наведала Курскую вобласць

Бізнэс-дэлегацыя Магілёўскай вобласці ў мінулы аўторак наведала Курскую вобласць і сустрэлася з прадстаўнікамі прамысловых прадпрыемстваў і гандлёвых арганізацый, а таксама выканаўчай улады рэгіёна.

На сустрэчы ў Міністэрстве прамысловасці, гандлю і прадпрымальніцтва Курскай вобласці з прывітальным словам да беларускага боку звярнуўся намеснік губернатара Сяргей Старадубцаў. Аб інвестыцыйным патэнцыяле і экспартных магчымасцях Магілёўскай вобласці расказаў дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў. Таксама ён запрасіў прадстаўнікоў прадпрыемстваў і гандлёвых арганізацый Курскай вобласці ўзяць удзел у Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні «Зроблена ў Расіі», які пройдзе ў Магілёве 25-27 кастрычніка.

З прэзентацыяй аб дзейнасці прадпрыемстваў таксама выступілі ААТ «Легпрамразвіццё», ААТ «Магілёўліфтмаш», ААТ «Магілёўская фабрыка марожанага». Таксама прайшлі выступленні прадстаўнікоў прадпрыемстваў расійскага боку з кароткай інфармацыяй аб прадпрыемствах і прадукцыі.

У канферэнц-зале цэнтра «Мой бізнес» былі праведзены індывідуальныя перамовы для зацікаўленых бакоў. Далей спецыялісты Магілёўскай фабрыкі марожанага, напрыклад, з патэнцыяльнымі партнёрамі з ліку курскіх гандлёвых арганізацый прадоўжылі дзелавыя зносіны на адным з прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Пераезд на ТАА «Вентмком» з прадстаўнікамі выканаўчых органаў, прадпрыемстваў-забудоўшчыкаў ажыццявілі і супрацоўнікі ААТ «Легпрамразвіццё». ААТ «Магілёўліфтмаш», у сваю чаргу, наведала вытворчую пляцоўку АТ «КЭАЗ» і ААТ «Курскрэзінатэхніка» з правядзеннем перагавораў па далейшаму ўзаемадзеянню і супрацоўніцтву.

Запланаванае наведванне Карпарацыі развіцця Курскай вобласці ў рамках заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве ажыццявіла і Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця. Бакі абмеркавалі ўдзел прадпрыемстваў і арганізацый Курскай вобласці ў Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні «Зроблена ў Расіі».

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая