Больш за Br62 тыс. сабраў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» на тэлеканале «Беларусь 4 Магілёў». Пра гэта ў прамым эфіры заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.
«Хочацца падзякаваць усім, хто прыняў удзел у нашым марафоне. Сёння мы перасягнулі лічбу мінулага года. І гэта гаворыць пра тое, што ў нас шмат неабыякавых людзей. І вось так разам мы можам рабіць добрыя і патрэбныя справы на карысць нашых дзяцей», – адзначыла Ірына Кускова.
Сабраныя грашовыя сродкі пойдуць на абсталяванне сэнсарнага пакоя ў Чэрыкаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, на ўладкаванне гульнявых вулічных пляцовак у Бабруйскім гарадскім і Клічаўскім раённым цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. «Акрамя гэтага, грашовыя сродкі будуць накіраваны на адрасную дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і складанымі захворваннямі. Будуць набыты інвалідныя каляскі, спецыяльныя столікі і абсталяванне для рэабілітацыі дзяцей», – адзначылі ў Магілёўскім абласным аддзяленні РГА «Беларускі дзіцячы фонд».
Акрамя гэтага, яшчэ Br56 тыс. выдзелена на падарункі для дзяцей-сірот і выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі вобласці ад партнёра марафону ДДГА «Благо».
Тэлемарафон праходзіў у прамым эфіры. За шэсць з паловай гадзін марафону да дабрачыннай акцыі далучылася больш за 30 гасцей: прадстаўнікі ўлады, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, прыватнага бізнесу і неабыякавыя жыхары вобласці.
Арганізатарамі тэлемарафону выступаюць Магілёўскае абласное аддзяленне «Беларускі дзіцячы фонд», тэлерадыёкампанія «Магілёў» пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15