Больш чым у палове раёнаў вобласці пачалася ўборка азімага рапсу на збожжа. Як паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, на ўчарашні дзень гэта культура была прыбраная на плошчы 840 гектараў, намалочана 1063 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці па вобласці 12,7 цэнтнера з гектара. А вось у Магілёўскім раёне гэта лічба дасягнула 20,4, у Касцюковіцкім–18 цэнтнераў з гектара.
Падыходзіць да завяршэння ўборка азімага ячменю. Прыбрана 437 гектараў гэтай культуры, што складае 94% яго пасеваў. Ураджайнасць–39,9 цэнтнера з гектара.
Насеннікі злакавых траў прыбраныя на 43% пасеваў. Кожны гектар дае па 2,5 цэнтнера насення.
Церабленне лёну праводзіцца ў Шклоўскім (выцераблена 13,5% плошчаў) і Мсціслаўскім (1,4) раёнах.
Актыўна вядзецца нарыхтоўка кармоў са шматгадовых траў другога ўкосу. Яны скошаныя на 51772 гектарах, а гэта 45% да запланаванага. Прыбрана 82% скошанага. Запасы сена на ўчарашні дзень склалі звыш 92 тысяч тон, сенажу–1428 тысяч тон, зернесенажу – 11269 тон, сіласу – 11 тысяч тон. Па прагрэсіўных тэхналогіях, у палімернай упакоўцы, нарыхтавана звыш 42 тысяч тон.
Усяго ў вобласці маецца каля 447 тысяч тон кармавых адзінак, або 31,4% да задання. У пераліку на адну ўмоўную галаву жывёлы, без уліку свіней і птушкі, выходзіць па 11,65 цэнтнера кармавых адзінак, што на 0,4 цэнтнера больш, чым у мінулым годзе на дадзены перыяд часу. Найбольшая колькасць кармоў маецца ў сельскагаспадарчых арганізацыях Касцюковіцкага раёна –17,49 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Шматгадовыя травы падсеяны на 72% запланаваных плошчаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11