Больш за 130 чалавек тушылі ноччу лясны пажар у Бялыніцкім лясгасе, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Ачаг ахапіў адразу дзве вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, плошча ўзгарання ў Эсьманскім лясніцтве склала 3 га. У Стараслабадскім лясніцтве Крупскага лясгаса згарэла 1,5 га лесу.
Дапамогу калегам накіравалі два лясгасы Мінскай вобласці, якія мяжуюць з Магілёўскай вобласцю, - Бярэзінскі і Крупскі. Так, з Бярэзінскага лясгаса выехалі 40 прадстаўнікоў дзяржлесаховы, 4 пажарныя аўтамабілі, а таксама трактары з бочкамі, легкавыя аўтамабілі і ўсюдыход ГТ-МУ. З Крупскага лясгаса ў Бялыніцкі на дапамогу прыйшлі 40 службовых асоб дзяржлесаховы, 3 пажарныя аўтамабілі і 2 трактары з плугамі.
Бялыніцкі лясгас на тушэнне ляснога пажару накіраваў 50 чалавек, 2 пажарныя аўтамабілі, трактар з бочкай, 9 легкавых аўтамабіляў і ўсюдыход ГТ-МУ.
У Мінлясгасе дадалі: да месца ачага ў Бялыніцкім лясгасе дзяржлесахова Бярэзінскага і Крупскага дабралася хутчэй за магіляўчан. «Дзякуючы аператыўнасці іх дзеянняў удалося мінімізаваць плошчу узгарання», - удакладнілі ў ведамстве.
Міністэрства лясной гаспадаркі выказала падзяку Бярэзінскаму і Крупскаму лясгасам, лесапажарным камандам і брыгадам, якія зладжана і прафесійна змагаліся з агнём.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»