RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 1,6 тысячы галалёдных і халадовых траўм зарэгістравалі ў сёлетнім зімовым сезоне на Магілёўшчыне

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гэтым зімовым сезоне зарэгістравана больш за 1,6 тысячы галалёдных і халадовых траўм, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

- Больш за 1,6 тысячы галалёдных і халадовых траўмаў зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці з 18 лістапада па 9 лютага, - праінфармавалі спецыялісты. - За гэты перыяд у рэгіёне шпіталізавана 189 пацыентаў, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. У 1575 пацярпелых дыягнаставана галалёдная траўма, у 45 - халадовая.

У сувязі са змяненнем умоў надвор'я ў цэнтры заклікалі грамадзян да павышанай пільнасці.

Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду - прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя. Калі траўмы пазбегнуць не ўдалося, неабходна ў найкарацейшыя тэрміны звярнуцца ў бліжэйшы траўмапункт.

Паводле звестак Белгідрамета, у першай палове гэтага тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. 11 лютага чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Без істотных ападкаў. Месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу -7...-13 градусаў Цэльсія, днём -1...-7 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба расці. 12-13 лютага - воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца слабы туман, намаразь, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу -6...-12 градусаў, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -16, днём ад -6 да +1 градуса Цэльсія.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая