Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі ў перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка. Сёлета адораныя школьнікі 8–11 класаў павінны будуць прадэманстраваць веды па 18 вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Спаборніцтвы адбудуцца ў 10 гарадах краіны. На базе Магілёўскай вобласці правядуць алімпіяды па трох вучэбных прадметах. Так, Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1 прыме найлепшых знаўцаў па фізіцы і астраноміі, Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж–удзельнікаў алімпіяды па матэматыцы. У горад на Дняпры з’едуцца каля 360 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі са ўсіх абласцей краіны і Мінска.
Чацвёрты этап рэспубліканскай алімпіяды пройдзе па прынцыпе абласнога і будзе складацца з тэарэтычных і практычных тураў. У залежнасці ад вучэбнага прадмета спаборніцтвы зоймуць два ці тры дні. У месцах правядзення будуць выкананыя ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.
Усяго ад Магілёўскай вобласці ў чацвёртым этапе сябе і свае веды пакажа больш як 220 чалавек. Каманда рэгіёна сфарміравана па выніках абласнога этапу. Удзел у ім прынялі каля 950 школьнікаў з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Па выніках пераможцамі сталі 420 дзяцей. З іх 77 былі ўзнагароджаны дыпломамі I ступені, 119–II ступені, 224–III ступені.
Перад заключным этапам навучэнцаў Магілёўшчыны чакала сур’ёзная падрыхтоўка і вучэбна-трэніровачныя зборы. Школьнікі працавалі з выкладчыкамі ВНУ, найлепшымі настаўнікамі рэгіёна. Пераможцы прадметных алімпіяд маюць прэферэнцыі і льготы пры паступленні ў ВНУ, таму для іх ёсць дадатковая матывацыя паказаць усе свае веды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15