RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 2,5 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны адпачылі ў аздараўленчых лагерах у першую змену

За першую змену ў дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне 25286 чалавек, што склала 57,5 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей, якіх плануецца аздаравіць у перыяд канікул.

– У першую змену летняга перыяду 2021 года аздараўленне дзяцей і падлеткаў ажыццяўлялася на базе 15 стацыянарных лагераў, у якіх аздаравілася 2330 чалавек, а таксама на васьмі арандаваных базах, у тым ліку чатырох санаторна-курортных арганізацыях, – праінфармавалі ў рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. – Таксама працавалі 17 кругласутачных профільных лагераў працягласцю 9 і 15 дзён. Усяго функцыянаваў 41 аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем, у якіх аздаравіліся 4054 чалавекі, і 487 лагераў з дзённым знаходжаннем, дзе пабывалі 21232 школьнікі.

Сярэдні кошт пуцёўкі ў кругласутачным стацыянарным лагеры склаў 456 рублёў, у спартыўным кругласутачным – 316 рублёў, у профільным (палатачным) тэрмінам 9 дзён – 125 рублёў, 15 дзён – 172 рублі, у спартыўным 9-дзённым –236 рублёў, 15-дзённым – 258 рублёў, у лагеры з дзённым знаходжаннем –108 рублёў, у спартыўным дзённым –123 рублі, у лагеры працы і адпачынку –118 рублёў.

– Загрузка стацыянарных аздараўленчых лагераў у першую змену склала 94 працэнты ад наяўных магутнасцей, – адзначылі ў цэнтры.

У летні перыяд бягучага года ў Магілёўскай вобласці традыцыйна арганізавана работа лагераў па розных профілях і напрамках дзейнасці. У першую змену на такіх аб’ектах было аздароўлена 11 467 дзяцей. У прыватнасці, у Магілёве працавалі профільныя лагеры сумесна з Магілёўскім інстытутам МУС Рэспублікі Беларусь, ГА «Чырвоны крыж», Дэпартаментам аховы, маладзёжным парламентам пры Магілёўскім гарадскім савеце дэпутатаў. Для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі, быў арганізаваны лагер для навучэнцаў падуліковай катэгорыі «Падлетак» сацыяльна-педагагічнага профілю. У першую змену 1549 хлопцаў і дзяўчат сумяшчалі карысную працу і адпачынак.

– Пры арганізацыі працы аздараўленчых лагераў у абавязковым парадку праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, – падкрэслілі ў цэнтры.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая