Больш за 37% жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі прышчэпку ад COVID-19. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэгіёна Святлана Нячай.
«На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці прышчэпкамі ад COVID-19 ахоплена больш за 37% жыхароў вобласці – гэта амаль 365 тыс. чалавек. З іх поўны курс вакцынацыі прайшлі амаль 264 тыс. чалавек (27, 5%)», – патлумачыла Святлана Нячай.
Больш актыўна вакцынацыя праходзіць у Крычаўскім раёне – тут прышчэпку атрымаў практычна 51% жыхароў. У Клімавіцкім раёне гэты паказчык склаў 47,5%. У Дрыбінскім і Глускім раёнах ад каранавіруса вакцынавалася 42% жыхароў, у Бабруйску і Бабруйскім раёне – 41,5%.
Па словах Святланы Нячай, запатрабаванасць прышчэпак ад каранавіруснай інфекцыі ў рэгіёне не ўпала. «Людзі слухаюць і аналізуюць інфармацыю, якую распаўсюджвае Міністэрства аховы здароўя і Магілёўская абласная ахова здароўя, санслужбы. Таксама прыслухоўваюцца да сваіх знаёмых, якія ўжо перанеслі гэта захворванне. І вядома, большасць ідзе па прышчэпку, бо гэтая самая даступная мера абароны, – адзначыла яна. – Для правядзення вакцынацыі ў рэгіёне ў нас маецца дастатковая колькасць вакцыны, медыцынскага персаналу. Акрамя стацыянарных, працуюць пункты вакцынацыі на вакзале, у гандлёвых цэнтрах Магілёва».
Акрамя гэтага, у рэгіёне пачалася рэвакцынацыя грамадзян, якія завяршылі поўны курс прышчэпак ад каранавіруса больш за паўгода таму. І людзі актыўна цікавяцца, дзе і як можна прайсці паўторны курс прышчэпак ад кавіду. Акрамя гэтага, у рэгіёне актыўна ідзе вакцынацыя ад грыпу. Людзі клапоцяцца пра сваё здароўе, стан сваіх блізкіх, таму не грэбуюць прышчэпкамі», – падкрэсліла Святлана Нячай.
Паводле апошніх звестак, у рэгіёне зніжаецца колькасць захворванняў на каранавірусную інфекцыю, менш шпіталізацыі. «У гэтым вялікая заслуга нашых грамадзян. Жыхары Магілёва, усёй вобласці працягваюць выконваць масачны рэжым там, дзе немагчыма выканаць меры сацыяльнага дыстанцыяваньня: у гандлёвых аб’ектах, транспарце, месцах вялікага скаплення людзей. Грамадзяне разумеюць неабходнасць захавання ўсіх рэкамендаваных супрацьэпідэмічных мер. Сфарміраваць калектыўны імунітэт і перамагчы каранавірус можна толькі такім комплексным падыходам. І я хачу падзякаваць усім жыхарам нашай вобласці за адказнае стаўленне да свайго здароўя і здароўя навакольных людзей», – падагульніла Святлана Нячай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы