RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 50% членаў участковых камісій Магілёўскай вобласці склалі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў

У Магілёўскай вобласці сфарміраваны склад 731 участковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у іх будзе працаваць 8110 чалавек. Больш за 77% ад агульнай колькасці членаў камісій (6297 чалавек) складаюць жанчыны, паведамілі ў Магілёўскай абласной камісіі.

Найбольшая колькасць сябраў участковых камісіяў – гэта прадстаўнікі ад грамадскіх аб’яднанняў. Яны складаюць 50,1% ад агульнай колькасці членаў участковых камісій (або 4063 чалавекі). Ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў склад участковых камісій уключана 13,7% (або 1109 чалавек), РГА «Белая Русь» – 7,2% (або 584 чалавекі), Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – 6,9% (або 557 чалавек), Беларускага саюза жанчын – 5,7% (або 459 чалавек), Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў – 5,4% (або 440 чалавек). Сярод палітычных партый лідзіруе Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 0,5% (або 44 чалавекі) і Камуністычная партыя Беларусі – 0,3% (або 28 чалавек).

Таксама ў склад участковых камісій 1242 чалавекі дэлегаваныя працоўнымі калектывамі (15,3%), 2733 (33,7%) – грамадзянамі шляхам падачы заяў.

Першапачаткова колькасць прэтэндэнтаў у склад участковых камісій Магілёўскай вобласці складала 8773 чалавекі. Рашэнне па колькасці членаў у кожнай з іх прымалі ўпаўнаважаныя органы, кіруючыся заканадаўствам і арыентуючыся на колькасць выбаршчыкаў, якія пражываюць у полі дзеяння канкрэтнай камісіі.

У ліку першарадных задач, якія прыйдзецца вырашаць зноў створаным камісіям, стане ўладкаванне ўчастковых камісій і ўдакладненне спісаў выбаршчыкаў. Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам, менавіта на ўчастковых камісіях ляжыць адказнасць за падрыхтоўку да галасавання, непасрэдна яго правядзенне, падвядзенне вынікаў на сваім выбарчым участку. Гэта значыць, у працэсе правядзення наступных этапаў выбарчай кампаніі яны будуць найбольш цесна кантактаваць з радавымі выбаршчыкамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая