Камунальныя службы Магілёва ўзмацнілі працу па ўборцы снега ў горадзе. Сёння задзейнічана больш за 60 адзінак тэхнікі і 145 дворнікаў. Пра гэта расказаў дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага дарожна-маставога прадпрыемства Мікалай Харц.
«У апошнія дні ў горадзе ўзмацніліся снегапады. Сёння ў Магілёве працуе 61 адзінка снегаўборачнай тэхнікі. Гэта пагрузчыкі, трактарныя шчоткі з паліцамі, камбінаваныя дарожныя машыны, самазвалы, грэйдэры. Таксама ва ўборцы снегу задзейнічаны 145 дворнікаў, 18 грузчыкаў. Сфарміравалі 4 брыгады з дарожных працоўных, якія займаюцца расчысткай усходаў, мастоў і пуцеправодаў», - распавёў дырэктар прадпрыемства.
Па словах Мікалая Харца, моцны снег у горадзе працягнецца да абеду. «Наша галоўная мэта - правесці хуткую і якасную ўборку ў горадзе. Бо па прагнозах сіноптыкаў плюсавая тэмпература пачне змяняцца марозам ужо да вечара. А таму асаблівую ўвагу ўвагу пры расчыстцы горада ўдзяляем прыпыначным пунктам і лесвіцам, - расказаў ён. - Стаіць задача паспець прыбраць снег да канца дня. Усе працуюць ва ўзмоцненым рэжыме».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін
10.09.2025 - 09:12
Прыпынкі грамадскага транспарту ў стылістыцы МНС з'явіліся ў Магілёве
09.09.2025 - 16:38
«Анімаёўка» б'е рэкорды: сёлета на фестываль пададзена больш за 700 заявак з 78 краін
09.09.2025 - 15:27
Асабісты прыём грамадзян правядзе 18 верасня Аляксандр Гарошкін
09.09.2025 - 11:46
У Беларусі выпусцілі ўніверсальны дапаможнік для настаўнікаў