Большасць бальніц Магілёўскай вобласці працуе ў планавым рэжыме, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«На гэтым тыдні ў звычайным рэжыме працуюць усе цэнтральныя раённыя бальніцы. Выключэнне складае Клімавіцкая цэнтральная раённая бальніца ў сувязі з тым, што яна вызначана міжраённым цэнтрам», – расказалі ў прэс-службе.
З 2 красавіка пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі пераходзіць у звычайны рэжым працы (для аказання меддапамогі пацыентам пульманалагічнага і фтызіятрычнага профіляў) Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер.
Усяго ў Магілёўскай вобласці працуе 60 бальнічных арганізацый, агульная колькасць ложкаў у стацыянарах – 10 629. З іх перапрафілявана для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 444 ложкі (4,2%).
У выпадку пагаршэння стану пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у інфекцыйную бальніцу, Магілёўскую бальніцу № 1, Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу і Бабруйскую цэнтральную бальніцу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі