RU BY EN 中文
Twitter Instagram

БРСМ запусціў вэб-версію альбома «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

Віртуальную версію нацыянальнага альбома «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» стварыў і запусціў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напярэдадні знакавага юбілею Вялікай Перамогі. Пра гэта паведаміў журналістам падчас старту On Air марафону «Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі» сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк.

«Маладзёжную ініцыятыву аб стварэнні нацыянальнага альбома памяці да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 9 мая 2019 года на плошчы Перамогі ў Мінску падтрымаў Прэзідэнт. Падчас «Моладзевага марафону “75”» актывісты БРСМ сабралі для гэтага альбома ўнікальны хранікальна-дакументальны матэрыял пра воінаў-вызваліцеляў, партызанаў-падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу – ураджэнцаў нашай краіны», – расказаў Дзмітрый Варанюк.

Альбом «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» з фотаздымкамі і кароткімі гісторыямі вызваліцеляў Беларусі быў створаны да Дня Незалежнасці. Неад’емнай часткай стаў мультымедыйны дадатак. У юбілейны год Перамогі саюз моладзі працягнуў напаўненне альбома новымі гісторыямі. «Так нарадзілася ідэя віртуальнага альбома памяці, які мы сёння і прэзентавалі. Вэб-версія альбома «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» складаецца са стылізаваных старонак з выявай герояў-вызваліцеляў, а таксама змяшчае іх кароткія біяграфі», – адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Стварэнне віртуальнага альбома будзе працягнута. «Унесці свой уклад у яго напаўненне можа любы жыхар Беларусі. Уся неабходная інфармацыя для жадаючых паўдзельнічаць у праекце размешчана на пляцоўцы online-albom.by», – дадаў Дзмітрый Варанюк.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая