RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Будучыня — за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна

Выязны семінар-практыкум па тэме «Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і работа з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі» прайшоў 24 кастрычніка ў Бабруйскім раёне. Яго ўдзельнікамі сталі начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў арганізацыйна-кадравай работы гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска, намеснікі старшыні, начальнікі структурных падраздзяленняў Бабруйскага райвыканкама, кіраўнікі кадравых службаў арганізацый Бабруйшчыны.

Адкрываючы першую частку семінара, якая прайшла ў райвыканкаме, Сяргей Іваноў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама, засяродзіў увагу на мэце форуму — павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў па рабоце з кадрамі, абмяняцца вопытам у пытанні эфектыўнага фарміравання рэзерву кадраў і забеспячэння кадравай бяспекі.

Леанід Мартынюк, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці, адзначыў актуальнасць тэмы, выказаў спадзяванне, што мерапрыемства дасць станоўчы штуршок — рашэнне кадравай палітыкі будзе паднята на новы ўзровень.

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заўважыў, што падыход да вырашэння кадравага пытання ў раёне самы сур’ёзны і скіраваны на моладзь.

Удзельнікаў семінара пазнаёмілі з фарміраваннем кіруючага кадравага патэнцыялу раёна, з арганізацыяй работы па вучобе рэзерву кадраў і яго далейшым выкарыстанні. А таксама з работай з кадрамі і іх рэзервам у арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна, з лідарскай платформай «Каманда будучыні» як крыніцай фарміравання перспектыўнага кадравага рэзерву і рэзерву кіраўнікоў: мэтамі, задачамі і практыкай рэалізацыі праекту.

Увага ўдзельнікаў семінара была заакцэнтавана на ідэалагічных і каштоўнасных арыенцірах у падрыхтоўцы і навучанні рэзерву кадраў, а разам і на сучасных геапалітычных выкліках ва ўмовах інфармацыйнага супрацьстаяння. На актуальных пытаннях падбору кандыдатаў у органы дзяржаўнага кіравання.

Падчас другой часткі семінара, якая адбылася ў раённым Цэнтры культуры, прапанаваны практычныя кейсы: «Форма або змест? Кадравае ядро рэзерву: фарміраванне, матывацыя, кіраванне» і «Падрыхтоўка дакументаў на ўзнагароджанне, прызначэнне на пасаду», сумеснае вывучэнне тыповых памылак. Была наладжана дыскусійная пляцоўка «Кадравы рэзерв: тэндэнцыі і перспектывы сучаснага кіравання». Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Гігант» Анастасія Гацко распавяла пра мэтанакіраваную дзейнасць з кадрамі ў сельгаспрадпрыемстве, асноўнымі падыходамі да забеспячэння кадравай бяспекі арганізацыі.

У СВК «Гігант» удзельнікаў семінара пазнаёмілі з работай камбікормавага завода і бульбасховішча. Старшыня Васіль Жук даў раскладку стану і перспектыў развіцця сельгаспрадпрыемства, паведаў аб стварэнні ўмоў для атрымання якаснай прадукцыі, прымяненні сучасных тэхналогій, вытворчых і працоўных традыцыях СВК, умовах працы і спосабах матывацыі работнікаў.

bobruisk-rik.gov.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая