Валанцёрскі цэнтр дапамогі санітарнай службе горада з’явіўся ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Штодня з 08:00 да 17:00 у спецыяльна выдзеленым камп’ютарным класе 10–12 навучэнцаў уносяць даныя аб інфікаваных каранавірусам у Адзіную інфармацыйную сістэму санітарна-эпідэміялагічнай службы.
Памочнік урача-эпідэміёлага Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўчыннікава, якая курыруе працу валанцёраў, расказвае:
– Улічваючы складаную эпідсітуацыю, ні адны рукі лішнімі для нас не будуць. Ідзе вялікі паток хворых, і мы фізічна не паспяваем пераводзіць іх анкеты ў электронны від. Так што дапамога навучэнцаў вельмі істотная, і нашы супрацоўнікі могуць накіраваць свае сілы на іншую важную працу.
Маладыя людзі прыходзяць у камп’ютарны клас у вольны ад заняткаў час, змяняючы адзін аднаго на працягу дня. Збіраюцца цэлымі групамі, кааперуюцца з сябрамі. Агульны штодзённы ўклад – каля 300 запоўненых анкет.
Карысна такое супрацоўніцтва і будучым медыкам. Напрыклад, першакурснікі толькі пачалі вучобу, а ўжо ведаюць, як правільна называюцца павышаная тэмпература, ламата ў целе, адсутнасць адчування пахаў і смаку.
Будучы фельчар-лабарант Іван Мацвеенка прызнаецца, што нічога складанага ў працы з базамі звестак няма, галоўнае – быць сабраным і ўважлівым:
– Улетку ў складзе студатрада працаваў у абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, таму ўжо маю вопыт працы з праграмай. Таксама мне давяралі запісваць людзей на мазок, паведамляць ім вынікі ПЦР-тэстаў, запаўняць паперы і выдаваць сертыфікаты. У аддзяленні неўралогіі абласной клінічнай бальніцы быў памочнікам медперсаналу ў працэдурным кабінеце і на пасту. Лічу патрэбным у гэты няпросты час дапамагчы нашым медустановам.
У цэлым валанцёрскі рух у каледжы развіваецца вельмі актыўна, расказвае начальнік аддзела па выхаваўчай працы з моладдзю Вольга Нікіценка:
– Прафесія абавязвае, бо медык і валанцёр – паняцці тоесныя. На працягу месяца нашы навучэнцы дзяжурылі ў ГЦ «Атрыум», дзе запрашалі наведвальнікаў на прышчэпку, раздавалі буклеты, праводзілі да пункта вакцынацыі тых, хто не мог зарыентавацца. Улетку больш за 30 навучэнцаў працавала ў медыцынскіх студатрадах, падставіўшы плячо самым загружаным па кавідзе ўстановах: Магілёўскай бальніцы № 1, абласной клінічнай бальніцы, гарадской бальніцы ХМД і абласному цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. З мінулага года добраахвотнікі наведваюць пажылых людзей, дастаўляючы ім прадукты і лекі.
Дарэчы
Больш за 50 працэнтаў супрацоўнікаў медкаледжа ўжо прышчапіліся ад каранавіруса, набліжаецца да гэтага паказчыка і колькасць вакцынаваных навучэнцаў. Паколькі адна ампула «Спадарожніка Лайт» разлічана на пяцярых чалавек, маладыя людзі самі шукаюць сабе кампанію для прышчэпкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы