У Кіраўскім раёне пачалі высадку кавуноў у адкрыты грунт. Нязвыклая для нашых шырот культура будзе расці на палях ААТ «Світанак імя К.П.Арлоўскага».
«Кавуны ў гаспадарцы вырошчваем ужо чацвёрты год запар, яны стабільна засаджваюцца на плошчы 5 га, - распавёў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў. - Калі ў мінулыя разы мы закуплялі турэцкае насенне, то сёлета - гібрыды галандскай вытворчасці. У пачатку траўня культура была высаджана ў цяпліцах. Дзякуючы створаным умовам - цеплыня, светла і вільготна - ужо праз 3 тыдні атрымалася добрая расада. Цяпер яна дасягнула сваёй аптымальнай вышыні 7-10 см».
Работнікам гаспадаркі трэба будзе высадзіць 40 тыс. раслін. Працэс пераносу расады з цяпліцы ў поле стандартны, аднак, каб яна прыжылася і пайшла ў рост, неабходна цёплае сонечнае надвор'е. Гэта галоўны крытэр пры вырошчванні, бо нават вільгаць гуляе не гэтак істотную ролю - магутная каранёвая сістэма кавуна выцягне ваду нават з вялікай глыбіні. Таму дадатковага паліву расліна не патрабуе, дастаткова звычайнага дажджу.
Летась кіраўскіх аграрыяў крыху падвяло надвор'е - ураджай кавуноў быў меншы, чым чакалася. У гэтым сезоне ёсць надзея, што нябесная канцылярыя будзе больш добразычлівая: на момант пасадкі горача і сонечна, людзі працуюць у лёгкім адзенні, калі летась у такі ж перыяд былі ў куртках. Першы ўраджай у гаспадарцы плануюць сабраць у сярэдзіне ліпеня, аднак усё гэтак жа залежыць ад надвор'я - аптымальная тэмпература для гэтай расліны павінны вар'іравацца ад 27 градусаў цяпла і вышэй.
Мікалай Белакурскі рыхтаваў глебу пад высадку кавуноў - важная і адказная работа, бо поле павінна быць роўным, як стол. Механізатара з амаль 40-гадовым стажам такія задачы не палохаюць, бо ён у ліку перадавікоў гаспадаркі, любую працу можа выканаць ледзь не з зачыненымі вачамі. У яго скарбонцы - званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, медаль «За працоўныя заслугі» і ордэн Пашаны, званне «Чалавек года Магілёўшчыны». Таксама ён занесены ў Кнігу працоўнай славы.
«Падрыхтоўка глебы пад пасадку кавуноў практычна нічым не адрозніваецца ад аналагічнай працы для высадкі іншых культур, - дзеліцца Мікалай Белакурскі. - Поле павінна быць роўным і прыгожым, нездарма бо кажуць - як падрыхтуеш зямлю, так і прыбярэш ураджай. Працаваць імкнуся хутка і якасна, бо ў вясновы дзень дарагая кожная хвіліна. 5 га разраўнаваў прыкладна за паўтары - дзве гадзіны. Вядома, вырошчванне кавуноў выклікае непадробную цікавасць з боку ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу - і паляводаў, і механізатараў».
Палявод Наталля Баяршчонак на высадцы кавуноў працуе ўжо чацвёрты год - гаворыць, цікавая, але не самая складаная работа. За 10 гадоў прафесійнага досведу прыходзілася саджаць шматлікае, але кавун запомніўся больш за ўсё. «Дзівіла ўсё - і як саджаем, і як гэтая культура расце, і як мы яе прыбіраем, - кажа яна. - Але самае галоўнае, што кіраўскія кавуны вельмі смачныя - нават не думала, што вырастуць настолькі салодкімі і сакавітымі. Упэўнена, што для любой расліны самае галоўнае заключаецца ў клопаце і своечасовым доглядзе, а калі яшчэ крышку павязе з надвор'ем - ураджай дакладна парадуе. Цяпер наша галоўная задача - справіцца з пасадкай, бо гэта вельмі адказны перыяд. Трактар ідзе па полі - і мы ўслед за ім. Не толькі саджаем, але адначасова паліваем і ўгнойваем, каб закласці расліне добрую базу для росту і развіцця. А потым будзем чакаць ураджаю. Разлічваем, што ён сёлета будзе дастойным».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.04.2025 - 13:06
Пашпарт на 100-гадовы юбілей уручылі жыхарцы Магілёўскага раёна
07.04.2025 - 12:56
Цыклон «Зіён»: як з яго наступствамі спраўляюцца шклоўскія камунальнікі?
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама