Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2019 года нумар 37. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца з устаноўленага з 1 мая Br224,02 да Br230,91.
Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br257,05, пенсіянераў - Br176,75, студэнтаў - Br223,93, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br147,18, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br203,38, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br250,19.
Павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары.
Для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп працэнт павелічэння БПМ свой, што звязана з адрозненнем у нормах спажывання прадуктаў харчавання гэтых катэгорый насельніцтва, а таксама іх удзельнай вагі ў структуры расходаў на харчовыя тавары.
У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.
Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў прызначаецца для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05