У тэатральна-канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці 28 красавіка ў 18.00 адбудзецца канцэртная праграма «25 старонак поспеху», прысвечаная 25-годдзю ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва». Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ўстановы дадатковай адукацыі Алена Бялясава.
«Эверэст» – шматпрофільная ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая ажыццяўляе дзейнасць па мастацкім, культурна-адпачыначным, сацыяльна-педагагічным, грамадска-гуманітарным, турысцка-краязнаўчым, тэхнічным, фізкультурна-спартыўным натуральна-матэматычным і эколага-біялагічным профілі. Адукацыйны працэс арганізаваны як у Цэнтры творчасці, так і на базе іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, інтэрнатаў Кастрычніцкага раёна і інш. Сёння ў 224 аб’яднаннях па інтарэсах займаецца больш за 2,4 тыс. дзяцей рознага ўзросту. Штогод навучэнцы і творчыя калектывы ўстановы становяцца пераможцамі розных спаборніцтваў, конкурсаў, аглядаў і фестываляў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
«Дзякуючы высокаму прафесіяналізму адміністрацыі і педагагічнага калектыву цэнтр з’яўляецца адным з найбольш дынамічна развітых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў горадзе, – падкрэсліла Алена Бялясава. – На працягу многіх гадоў «Эверэст» становіцца лідарам штогадовага спаборніцтва па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Магілёва і занесены на Дошку гонару адміністрацыі Кастрычніцкага раёна».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 09:02
02.06.2025 - 09:45
Названы пераможцы ХХIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
29.05.2025 - 14:58
У Клічаве пройдзе рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай»
27.05.2025 - 14:48
Аб'яўлены конкурс на стварэнне лагатыпа Музея Славы Магілёўшчыны