Прышчэпку спецыялісты адносяць да спецыфічных відаў прафілактыкі грыпу. Кампанія па вакцынацыі на Магілёўшчыне ў самым разгары.
Сёлета да сезоннай эпідэміі грыпу і іншых вірусных інфекцый дадаўся каранавірус. Дакладней, ён нікуды не сыходзіў. Проста менш актыўнічаў летам, калі дзеці былі на канікулах, а большасць дарослых – у адпачынках. Падзейнічаў эфект разлучэння калектыву. Аледзеці вярнуліся ў сады і школы, дарослыя – да сваіх калег, і захворвальнасць стала расці. Вось чаму ў рэгіёне пачалі вакцынацыю ад грыпу раней на 20 дзён. Урачы, повары, выхавальнікі, настаўнікі. Іх можна аднесці да групы рызыкі. Таму імкнуцца прышчапіць ў першую чаргу менавіта гэтыя катэгорыі насельніцтва. А яшчэ дашкалят і школьнікаў, бо сярод дзяцей вірусныя інфекцыі распаўсюджваюцца ў 3–4 разы хутчэй.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56