RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да збору бярозавага соку

Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. Працы пачалі амаль на тры тыдні раней, чым звычайна, як расазаў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.

«Цяпер нарыхтоўку соку пачалі ў Глуску, Бабруйску, Асіповічах і Бялынічах. На гэтым тыдні да працы плануюць падключыцца яшчэ два лясгасы ў Быхаве і Магілёве. Звычайна збор соку пачынаецца ў канцы сакавіка–пачатку красавіка, аднак зіма ў гэтым годзе ссунула звыклыя графікі», – падзяліўся Сяргей Шахрай.

Так, у Бялыніцкім лясгасе збіраць бярозавы сок пачалі ў сярэдзіне мінулага тыдня. Сёння першых 16 т прадукцыі паступіла на перапрацоўку на Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая