Меднае пано з адчаканенай выявай ільва і надпісам «Уладзімір. Дзмітрыеўскі сабор. XII стагоддзе» прынесла ў Чэрнеўскую бібліятэку-клуб Дрыбінскага раёна жыхарка аграгарадка Ганна Гарбелева.
- На базе нашай бібліятэкі-клуба створаны музейны куток «Ад родных вытокаў». Да гэтага Ганна ўжо перадавала нам у дар рэчы часоў Вялікай Айчыннай вайны, — расказвае бібліятэкар Галіна Гурская. — Маладая зямлячка захапляецца гісторыяй і краязнаўствам, таму, выпадкова знайшоўшы ў кучы металалому гэтую талерку-пано, адразу зразумела, што перад ёй унікальны экспанат. Ужо ў бібліятэцы мы адчысцілі знаходку ад векавага бруду і ахнулі! Такі старажытны асобнік да нас пападае ўпершыню! І, між іншым, ён нядрэнна захаваўся.
Музейны куток у Чэрнеўскай бібліятэцы-клубе з'явіўся з падачы Галіны Мікалаеўны, якая працуе тут 17 гадоў. Сёння ў яго фондах ужо больш за 300 экспанатаў. Сярод іх ёсць рэчы, якім карысталіся яшчэ прабабулі мясцовых вяскоўцаў: старадаўнія калаўроты, маслабойкі, каромысла, ткацкі станок...
Іх дораць жыхары Чарняўкі, вёсак Белая, Карзеева, Пудаўня, Алюты... Дарэчы, у музейным кутку шмат прадметаў даўніны, якім каля 100 і больш гадоў. Ёсць і куток, прысвечаны вайне: Вялікай Айчыннай, земляку-афганцу Аляксандру Царову.
А вось як патрапіла ў Дрыбінскі раён талерка-пано - загадка, якую яшчэ трэба разгадаць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»