Чыгірынскі турыстычны кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў Яўген Якімаў – дырэктар ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое зараз займаецца стварэннем інфармацыйнай базы даных турыстычнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Чыгірынскага вадасховішча і прылеглых да яго тэрыторый.
Знаходзіцца Чыгірынскае вадасховішча на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў у пойме ракі Друць. У цяперашні час вакол яго зарэгістравана і дзейнічае больш за сорак аграэкасядзіб і столькі ж баз адпачынку.
У працу на першым этапе стварэння кластара ўцягнуты профільныя структуры і ведамствы – абласное ўпраўленне спорту і турызму, Кіраўскі і Быхаўскі райвыканкамы, ААТ «Магілёўаблтурыст», студэнты профільных ВНУ, інстытут менеджменту і турызму, Федэрацыя туріндустрыі. Іх задача–выпрацоўка алгарытму дзеянняў і збор варыянтаў развіцця кластара, якія будуць прааналізаваны спецыялістамі. Яго канчатковая мэта–стварэнне на «Чыгірынцы» турысцка-рэкрэацыйнай зоны з асаблівым статусам. Наступны крок– распрацоўка бізнес-праекта з планам інвестыцый, прэзентацыя якога будзе праходзіць на мясцовых бізнес-форумах. Паралельна прапрацоўваюцца варыянты ўключэння ў працу па стварэнні кластара мясцовага насельніцтва.
– Кластар вакол Чыгірынскага вадасховішча–гэта прыклад рэгіянальнай турыстычнай кааперацыі, калі кожны з суб’ектаў, які ў яго ўваходзіць, прапаноўваючы кліенту свае паслугі, прадастаўляе ўвесь пералік магчымасцяў гэтай тэрыторыі, – растлумачыў Яўген Якімаў.
Паводле яго слоў, зараз збіраюцца прапановы і пажаданні рыбакоў, уладальнікаў баз адпачынку і аграэкасядзіб, якія будуць выкарыстаны пры распрацоўцы праекта. Вывучаецца станоўчы вопыт рэалізацыі аналагічных праектаў у краіне і за яе межамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі