12 сакавіка ў беларускай сталіцы адкрыецца XXXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Мерапрыемства дасць магчымасць азнаёміцца з літаратурай двух дзясяткаў краін.
У першы дзень наведвальнікі змогуць пагрузіцца ў паэзію казахскіх аўтараў. Пройдзе літаратурная сустрэча «Казахстан - Беларусь: Мерыдыяны дружбы». 13 сакавіка госцем форуму стане Кыргызстан, за ім Расія. Беларусь яскрава прэзентуе знакавыя выдавецкія праекты 15 сакавіка. Таксама на гэты дзень запланавана цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі».
Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі:
«Культура і інфармацыя як кірунак развіцця гуманітарнай прасторы» - гэта такі даўні праект нашых літаратурных, творчых, кнігавыдавецкіх і гуманітарных зносінаў з усім светам. Першы раз сімпозіум, заснаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюзам пісьменнікаў Беларусі, прайшоў у 2015 годзе. нашы калегі з Расійскай Федэрацыі».
14 сакавіка ў Беларусь на легендарным «Кніжным цягніку» прыбудуць больш за 50 расійскіх пісьменнікаў. Дзмітрый Емец, Ася Лаўрыновіч, Каця Мацюшкіна, Валянцін Постнікаў - гэта толькі малая частка зорнага складу, якая прэзентуе свае новыя кнігі, правядзе дыялогавыя пляцоўкі і падзеліцца творчым вопытам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры