У чацвер, 29 кастрычніка, на вайсковых могілках у Бынава адбудзецца цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў, паднятых з чавускай зямлі падчас пошукавых экспедыцый. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Чавускага райвыканкама Ірына Анікеенка.
Як расказала суразмоўца, у верасні бягучага года байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны разам з супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога ваенна-патрыятычнага клуба «Віккру» ў Чавускім раёне праводзілі пошукавыя работы, у ходзе якіх было паднята 17 астанкаў савецкіх воінаў. Па медалі «За адвагу» №599516 было ўстаноўлена імя чырвонаармейца 369 сп 212 сд Кузняцова Івана Іванавіча, 1925 г. нараджэння з Іванаўскай вобласці.
Старт мерапрыемству дасць аўтапрабег у «За мірную Беларусь» у 11.30 ад гарадской плошчы. Калона аўтамабіляў праедзе з Чавус да воінскіх могілак у Бынава, дзе і пройдзе цырымоніі перапахавання астанкаў савецкіх воінаў.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі