Валанцёры атрада «Божыя кароўкі» са Слаўгарада прыйшлі з падарункамі ў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Дабрачынную акцыю назвалі «Мы разам!».

Ужо пяць гадоў валанцёры супрацоўнічаюць з цэнтрам. На гэты раз хлопцы прывезлі падарункі. Сярод адрасоў дабра - школьнікі, якія па стане здароўя навучаюцца дома. Дырэктар сярэдняй школы №2 Леанід Качанаў лічыць, што прывучаць дзіця да добрых спраў трэба як мага раней. У гэты дзень не будзе лішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спагады, але найперш дапамогі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу і адпачынак.



Напярэдадні Дня інвалідаў выхаванцы Слаўгарадскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання атрымалі доўгачаканы падарунак - сэнсарна-дынамічную залу пад назвай «Сава-нянька».

СБ, фота slavgorod.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі