У Клічаве плануюць пабудаваць 5 арэндных 12-кватэрных жылых дамоў для маладых спецыялістаў. Аб’екты будуць уведзены ў раённым цэнтры да канца 2025 года, расказаў намеснік старшыні Клічаўскага райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Канстанцін Чарных.
«Першы арэндны дом для маладых спецыялістаў з’явіцца ўжо да канца лістапада гэтага года, – адзначыў Канстанцін Чарных. – Гэта будзе аднапад’ездны трохпавярховы будынак з сучаснай планіроўкай і ўтульнымі адна- і двухпакаёвымі кватэрамі. Так, цікавым элементам у будынку стануць панарамныя вокны і французскія балконы. Дом на вул. Сацыялістычнай, у маладым перспектыўным раёне, дзе актыўна вядзецца шматкватэрная жылая забудова. Размешчаныя тут дамы былі пабудаваны за апошнія 10 гадоў».
Заселяцца ў новыя кватэры маладыя работнікі сацкультбыту і будаўнічай галіны. Па словах намесніка старшыні райвыканкама, будаўніцтва новага арэнднага жылля будзе спрыяць прывабліванню і замацаванню маладых спецыялістаў у раённым цэнтры – як правіла, наяўнасць жылплошчы, хай і арэнднай, адыгрывае вырашальную ролю ў пытанні выбару працоўнага месца. Акрамя таго, гэта спрыяе стварэнню сем’яў сярод моладзі.
«Сёння на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Клічаўскім райвыканкаме стаяць 450 чалавек, з якіх больш за 50 – прадстаўнікі шматдзетных сем’яў, – сказаў на заканчэнне Канстанцін Чарных. – Штогод раён прырастае па колькасці ўведзеных квадратных метраў. Так, калі ў мінулым годзе было пабудавана каля 3 тыс. кв. м, то ў гэтым мы пераадолеем планку ў 4,1 тыс. кв. м. У кожным з новых дамоў 5‑6 кватэр запланавана пад арэнднае жыллё».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.05.2025 - 12:39
Ад спражак да партсігараў: унікальныя знаходкі Валерыя Дзешчані з часоў Вялікай Айчыннай вайны
19.05.2025 - 09:38
Навука і вытворчасць. «Бабруйскаграмаш» мае намер актыўна ўкараняць тэхналогіі Індустрыі 4.0
13.05.2025 - 17:25
12.05.2025 - 09:47
Пазнаёміць з прыгажосцю і гісторыяй краю. У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут
08.05.2025 - 09:49