80 гадоў таму ў гэты дзень байцы Чырвонай Арміі вызвалілі больш за 33 тысячы вязняў нацысцкага лагера смерці Азарычы. Сярод іх была і маленькая Вера Кур'ян з сям'ёй, якія спаўна спазналі жахі, нягоды і гора вайны. Менавіта тады, 19 сакавіка 1944 года, ваенны карэспандэнт зрабіў фота дзяўчынкі. Гэты легендарны здымак дзіцяці з пранізлівым чыстым позіркам потым убачылі ў многіх краінах свету. 19 сакавіка бабруйчанцы Веры Сяргееўне Салановіч (прозвішча па мужу) ужо 85 гадоў, і яна захоўвае тую фатаграфію, як напамін пра тое, колькі пакут перажыла з роднымі ў страшныя гады Вялікай Айчыннай.
Да 80-годдзя вызвалення вязняў лагера Азарычы праходзяць памятныя мерапрыемствы. Былую вязню Веру Салановіч у гэты дзень таксама не пакінулі без увагі: яе наведала намесніца старшыні Бабруйскага гарвыканкама Вольга Жук з букетам і падарункамі. «Тое, што перажылі Вы разам з роднымі, немагчыма ўявіць. Гэта было пекла на зямлі. Вы такая моцная, такая малайчына! Здароўя Вам моцнага! - пажадала Вольга Мікалаеўна.
Вера Сяргееўна шчыра ўзрадавалася кветкам, якія вельмі любіць, і зносінам, шмат расказвала пра сябе і дзялілася ўспамінамі. Яна кожны дзень дзякуе лёсу за мірнае неба і моліцца, каб усе жылі ў згодзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»