За студзень-сакавік бягучага года ў бюджэт рэгіёну паступіла Br452,4 млн. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br83,3 млн або на 22,6% ў фактычным вылічэнні.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку - Br185,9 млн або 41,1%, падатку на дабаўленую вартасць - Br92,1 млн (20,4%), падатку на нерухомасць - Br27,3 млн (6,0%) , падатку на прыбытак - Br20,4 млн (4,5%), акцызаў - Br18, 4 млн (4,1%).
Рэд.