Дата выдачы біяметрычных дакументаў стане вядомая пасля прыняцця нарматыўнага акта. Такую інфармацыю размясціла ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Як расказаў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч, зараз усе падраздзяленні грамадзянства і міграцыі органаў унутраных спраў краіны гатовыя да прыёму грамадзян для выдачы біяметрычных дакументаў. «Супрацоўнікі навучаны працы на новым абсталяванні, прынялі ўдзел у паспяховай эксплуатацыі тэставай партыі такіх дакументаў», – адзначыў ён.
Гаворачы аб тэрмінах укаранення біяметрычных дакументаў, Павел Хрышчановіч дадаў, што ў найбліжэйшы час чакаецца выданне адпаведнага заканадаўчага нарматыўнага прававога акта, які і пакладзе пачатак увядзенню біяметрыі ў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.08.2025 - 16:06
06.08.2025 - 19:09
05.08.2025 - 16:25
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар