RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэлегацыя Ленінградскай вобласці наведала Бабруйск

Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам з рабочым візітам наведала нашу краіну.

У першы дзень свайго знаходжання на беларускай зямлі высокія госці сустрэліся з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

У другі дзень візіту увазе высокіх гасцей былі прадстаўлены прадпрыемствы горада Бабруйска: ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”»і ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» холдынгу «МТЗ-Холдынг» і іх прадукцыя.

Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, падпісанне любога пагадненне заўсёды выгаднае для рэгіёна. «Гэта свайго роду крок наперад, дзе мы адзначаем пэўныя вектары, шляхі руху. Далей да пагаднення дадаём пратакол канкрэтных дзеянняў і складаем дарожную карту, – сказаў Анатоль Ісачанка. – Наведваючы горад Бабруйск, мы пастараліся расказаць аб нашым будаўнічым комплексе, аб прадукцыі швейнай фабрыкі ААТ «Славянка» і іншых напрамках дзейнасці.

Са свайго боку, Ленінградская вобласць таксама прапануе нам сваю прадукцыю. Як вынік, у гэтым годзе тавараабарот вырас практычна на 30%. І мы ўжо намецілі канкрэтныя крокі па далейшым узаемадзеянні.

Першае, што будзе, – гэта прыезд дэлегацыі Ленінградскай вобласці з мэтай вывучэння нашай рыбнай гаспадаркі, бо мы шмат гаварылі аб сумеснай вытворчасці маляўкі і вырошчванні ікры.

Другі крок – наша дэлегацыя паедзе ў расійскі рэгіён з мэтай вывучэння будаўніцтва дамоў, выдзялення пляцовак пад будаўніцтва, вырашэння фінансавых пытанняў на месцах.

Па-трэцяе, мы будзем удзельнічаць у Дне ворыва ў Ленінградскай вобласці, дзе збіраецца ўся Расія. Мы будзем прадстаўляць Магілёўскую вобласць і Рэспубліку Беларусь у цэлым. І гэта не проста конкурс аратага, а дэманстрацыя працы беларускай тэхнікі, нашых падыходаў і тэхналогій.

І гэтыя невялікія, на першы погляд, крокі маюць велізарны патэнцыял, які станоўча адаб’ецца на развіцці Магілёўскай вобласці», – лічыць старшыня аблвыканкама.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая