Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам прыняла ўдзел у другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, які прайшоў у Ташкенце 6-7 лютага.

У рамках візіту адбылося падпісанне «Дарожных карт» па рэалізацыі Пагадненняў паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і Хакіміятамі Андыжанскай і Джызацкай абласцей аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах на 2024 - 2026 гады. Што пасадзейнічае паглыбленню міжрэгіянальных сувязей, рэалізацыі перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння і павелічэнню тавараабароту Магілёўскай вобласці з Рэспублікай Узбекістан.


У прыватнасці, прадпрыемствамі Магілёўскай вобласці «Бабруйскаграмаш», «Магатэкс», «Магілёўліфтмаш», «Завод газетнай паперы» і іншымі праведзены перагаворы з патэнцыяльнымі ўзбекскімі партнёрамі, падпісаны шэраг кантрактаў і пагадненняў.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15