Алена Максімавіч, дырэктар ДУК «Чавуская бібліятэчная сетка», дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу:
– Пасля завяршэння шостага Усебеларускага народнага сходу мы, дэлегаты ад Чавускага раёна, як і ўсе дэлегаты з розных куткоў Беларусі, адправіліся дадому. Мяне перапаўнялі эмоцыі ад убачанага і пачутага на працягу двух дзён гэтага найважнейшага палітычнага мерапрыемства нашай краіны. Хацелася хутчэй падзяліцца ўражаннямі, высновамі і думкамі са сваімі блізкімі, сябрамі і калегамі.
Ніхто не можа аспрэчыць той факт, што размова, як і адзначыў ва ўступным слове Аляксандр Лукашэнка, атрымалася адкрытай, сумленнай і прынцыповай. Мяне вельмі ўразіў даклад нашага Прэзідэнта. Даклад быў эмацыйным, месцамі для разрадкі абстаноўкі, гучалі жарты. А апладысменты, якія неаднаразова падтрымлівалі даклад Прэзідэнта, гаварылі пра тое, што ўдзельнікі сходу цалкам падзяляюць пазіцыю кіраўніка дзяржавы.
У дакладзе было шмат сказана і падрабязна прааналізавана сітуацыя ў адносінах да нашай краіны з боку замежных краін, «жадаючых дабра Беларусі», пра тое, з якімі «праграмамі» гэтыя краіны хочуць да нас прыйсці і да чаго гэта можа прывесці. Я лічу, што гэта пытанне трэба больш шырока абмяркоўваць у працоўных калектывах, з вучнямі старшых класаў і са студэнцкай аўдыторыяй.
Вельмі змястоўным быў даклад Прэзідэнта ў частцы курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады. Пастаўлены амбіцыйныя задачы, але самае галоўнае, на мой погляд, – гэта тое, што галоўным арыенцірам будучай пяцігодкі з’яўляецца чалавек і яго дабрабыт.
Прыемна тое, што прапановы, выказаныя на дыялогавых пляцоўках, знайшлі сваё адлюстраванне ў праграме развіцця Беларусі на найбліжэйшыя пяць гадоў. Напрыклад, для нас, работнікаў сферы культуры, вельмі важным з’яўляецца распрацоўка анлайн-пляцоўкі для дэманстрацыі культурных падзей, што дазволіць павялічыць даступнасць паслуг.
Мы, беларусы, абавязаныя ведаць сваю гісторыю, шанаваць і берагчы тое, што маем, і прыкладаць усе намаганні для таго, каб наша краіна развівалася і квітнела. Беларусь–гэта наш дом, і толькі мы–гаспадары свайго дома – павінны ведаць, які парадак і асновы ў ім павінны быць. І самае галоўнае – памятаць, хто ў доме ГАСПАДАР!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі