Усе праблемы і цяжкасці павінны вырашацца мірным шляхам без шкоды для незалежнасці краіны. Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова.
Дэпутат выказалася з нагоды незаконных палітычных акцый, якія суправаджаюць цяперашнюю выбарчую кампанію. «Упэўнена ў тым, што мірным шляхам абмеркаванняў і далейшага ўдасканалення ўсіх працэсаў можна паспяхова працягваць вырашаць усе праблемы і цяжкасці. Каб не нашкодзіць шматгадоваму працэсу захавання незалежнасці нашай краіны, зберагчы яе ад чужога меркавання і старонніх рашэнняў», – падкрэсліла Вольга Петрашова.
У не самыя лёгкія часы, звязаныя, у тым ліку, з эпідэміялагічнай, эканамічнай сітуацыяй ва ўсім свеце, дэпутат пажадала ўсім беларусам разважлівасці, правільнай ацэнкі таго, што адбываецца. «Хацелася б таксама пажадаць усім здольнасці ацаніць па вартасці тое найлепшае, што ўжо ёсць з намі, каб не здзейсніць неабдуманых учынкаў пад уплывам якіх-небудзь людзей або сітуацый», – дадала парламентарый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.11.2025 - 14:30
Загадчык ФАПа аб адказнасці за будучыню нашай краіны: важны ўклад кожнага чалавека
12.11.2025 - 12:27
11.11.2025 - 10:32
03.11.2025 - 14:38