Выхаванцам Асіповіцкай спецыяльнай школы-інтэрната ўручылі падарункі, сабраныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і работнікамі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падчас дабрачыннай кампаніі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы,генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў» праходзіць з 2 снежня 2024 года па 15 студзеня 2025 года. Дзеці з малазабяспечаных, няпоўных, апякунскіх сем'яў, дзеці з інваліднасцю, а таксама дзеці з сем'яў бежанцаў атрымліваюць запаветныя падарункі дзякуючы спагадлівасці дарослых.
У гандлёвых і бізнес-цэнтрах, кінатэатрах і арганізацыях устаноўлены 265 навагодніх ёлак, упрыгожаных паштоўкамі з жаданнямі. Убачыўшы такую ёлку, кожны можа купіць падарунак, які пазначаны ў паштоўцы. Яго можна пакінуць побач з ёлкай альбо перадаць супрацоўніку ўстановы ці валанцёру Беларускага Чырвонага Крыжа. Пазней падарунак даставяць дзіцяці, якое знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:17
Члены Савета Рэспублікі актыўна падтрымліваюць хлебаробаў падчас рабочых паездак у рэгіёны
21.08.2025 - 08:56
«Свята лялькi» правядуць у Круглым з разнастайнымі намінацыямі і яркімі прэзентацыямі
20.08.2025 - 17:15
Перспектывы развіцця кансервавай галіны абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Быхаве
20.08.2025 - 11:12
Зводны атрад камбайнаў з Магілёўскай вобласці адправіўся на дапамогу аграрыям Віцебскай вобласці
19.08.2025 - 16:07
19.08.2025 - 15:18
Шклоўскі раён першым у вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжа